RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У аграхолдынгу «Купалаўскае» на тэхперааснашчэнне плануюць накіраваць больш за Br13 млн

На закупку высокапрадукцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў аграхолдынгу «Купалаўскае» плануюць выдаткаваць больш за Br13 млн. Грошы будуць асвоены да канца 2023 года, паведаміў старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Камко.

Магілёўская мытня на пастаяннай аснове імкнецца да стварэння безбар’ернага асяроддзя для бізнесу

Павышэнне якасці і выніковасці мытнага адміністравання з’яўляецца асновай для максімальнага садзейнічання знешнегандлёвай дзейнасці.

Таматы, трусы, цацаркі: у школе Магілёўскага раёна адкрываецца «Жывая лабараторыя»

Унікальная школьная лабараторыя будзе працаваць у аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна.

Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 3 лістапада ў Магілёве

Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 3 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства стартуе а 11.00 на пляцоўцы абласнога інстытута развіцця адукацыі (зав. Бярозаўскі, 1а). Пра гэта паведаміў першы сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Чычоў.

«Бабруйскаграмаш» плануе павялічыць пастаўкі сельгастэхнікі ў Латвію

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Латвію. Такое рашэнне было агучана падчас рабочага візіту на прадпрыемства дырэктара кампаніі SIA Balttehnika Ігара Зіміна, паведамілі ў прэс-службе «Бабруйскаграмаш».

Да канца 2025 года ў Клічаве плануюць увесці 5 арэндных дамоў для маладых спецыялістаў

У Клічаве плануюць пабудаваць 5 арэндных 12-кватэрных жылых дамоў для маладых спецыялістаў. Аб’екты будуць уведзены ў раённым цэнтры да канца 2025 года, расказаў намеснік старшыні Клічаўскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Канстанцін Чарных.

Прэм’еру спектакля «Маленькі прынц» пакажуць на сцэне тэатра лялек у Магілёве

Прэм’еру спектакля па творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» пакажуць на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 13 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.

Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект па прафілактыцы COVID-19

Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект «Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!» па прафілактыцы COVID-19, паведамілі ў ведамстве.

Пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці захаванне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19.

Выпуск 29.10.2021

Беларуская

МАЗ і «Белшына» ўзгаднілі новую дарожную карту супрацоўніцтва

ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» і ААТ «Белшына» падпісалі новую дарожную карту па развіцці мадэльнага рада шын для серыйных і перспектыўных мадэляў тэхнікі МАЗ, паведамілі ў прэс-службе ААТ «Белшына».