RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскую абласную бальніцу медрэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19

Магілёўскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

«Магілёўліфтмаш» напярэдадні свайго юбілею выпусціў 375 тысячны ліфт

ААТ «Магілёўліфтмаш» напярэдадні святкавання свайго 55-гадовага юбілею выпусціла 375-тысячны ліфт, які будзе зманціраваны ў Пярмі ўжо ў кастрычніку гэтага года. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях акцыянернага таварыства Антон Бельскі.

Начальнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык сёння пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта сустрэча стала трэцяй у чарадзе гутарак з моладдзю магілёўскіх ВНУ. І ўсюды палілог атрымліваўся неабыякавым і жывым, хоць тэмы агучваліся сур’ёзныя. Госць расказваў не толькі аб функцыях і задачах, магчымасцях і дасягненнях узначаленага ўпраўлення. Нямала часу было нададзена маючаму адбыцца святу – Дню народнага адзінства і аналізу сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Штогадовая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы – клопат агульны» пройдзе 16–17 верасня ў Магілёве

Штогадовая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы–клопат агульны» пройдзе ў Магілёве 16‑17 верасня.

Пачаўся прыём заявак на XIX рэспубліканскі турыстычны конкурс«Пазнай Беларусь»

Мінспорту турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясцілі аб старце Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Пройдзе ён 19-ым разам.

У Магілёўскай вобласці забаронены гандаль слабаалкагольнымі напоямі на прыпынках

У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.

Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі

Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла.

Прамую тэлефонную лінію 18 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію 18 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Бабруйску адкрылася экалагічная сцежка «Кісялевічы»

У Бабруйску з’явілася сцежка здароўя. Для горада гэта навінка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне Кісялевічы. Сцежка падзелена на 2 паловы: кропка А–Свята-Іверскі храм, кропка Б–школа № 21. Яе працягласць–1 км, час у дарозе –1 гадзіна.