RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Леанід Мартынюк: сістэма працаўладкавання працуе эфектыўна, але важная і асабістая зацікаўленасць людзей

Сістэма па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні працуе эфектыўна, але важна асабістая зацікаўленасць грамадзян не толькі ў пошуках новага месца работы, але і ў замацаванні на тым ці іншым прадпрыемстве.

З-за перакалу печы гарэў прыватны дом у Шклове

За апошнія двое сутак у вобласці адбыліся тры пажары: у Магілёве, Шклове, Круглянскім і Быхаўскім раёне. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У школах Беларусі пройдзе адзіны ўрок «Пра што звоняць званы Хатыні» да 80-годдзя трагічных падзей

У школах Беларусі пройдзе адзіны ўрок «Пра што звоняць званы Хатыні» да 80-годдзя трагічных падзей.

Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца ў агульнакамандным заліку на ОДМ Беларусі па конным спорце (канкуры)

У Магілёве адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па самым яркім відзе коннага спорту — пераадоленні перашкод (канкуру). Спартыўныя пары праходзілі маршруты рознай ступені складанасці.

Абноўленае аддзяленне аператыўнай гінекалогіі адкрылася ў магілёўскай бальніцы

Аддзяленне аператыўнай гінекалогіі адкрылася 7 сакавіка пасля рамонту і перааснашчэння ў Магілёўскай бальніцы №1, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 сакавіка  кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Магілёве адкрыўся новы падземны пераход

У Магілёве пачаў функцыянаваць падземны пераход, які злучыў вуліцы Пысіна і Будаўнікоў. Нягледзячы на ўяўную сціпласць, аб'ект вельмі важны для горада.

Больш за 200 пляцовак для рэалізацыі кветак арганізавана ў Магілёве

Больш за 200 пляцовак для рэалізацыі кветак арганізавана ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама.

Гандлёвыя пляцоўкі размясціліся па ўсім горадзе - для зручнасці гараджан. Продаж пачаўся яшчэ 6 сакавіка і працягнецца да 8 сакавіка ўключна.

Беларускія палярнікі павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка

Удзельнікі 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі даслалі віншаванне з 8 Сакавіка беларускім жанчынам, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Курсанты ўніверсітэта грамадзянскай абароны прайшлі практыку ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС

На працягу двух месяцаў курсанты выпускнога курса ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС праходзілі вытворчую практыку ў органах і падраздзяленнях Магілёўскага абласнога ўпраўлення. Увесь гэты час яны замацоўвалі практычныя навыкі і тэарэтычныя веды, атрыманыя ў ВНУ, рыхтаваліся да самастойнай прафесійнай дзейнасці.