У Магілёве вучняў класа прававой накіраванасці СШ № 46 ўрачыста прысвяцілі ў юныя следчыя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.
Ажыятаж вакол Палаца Незалежнасці не спадае. Заяўкі на экскурсію штодня паступаюць ад дзясяткаў арганізацый і прадпрыемстваў, працоўных калектываў з усіх куткоў краіны. Пазіцыя кіраўніка дзяржавы такая: палац павінна наведаць як мага больш людзей. Экскурсіі праходзяць ледзь не кожны дзень.
Праца мехатрадаў сёлета стала адным з фактараў своечасовай сяўбы і ўборкі збожжавых культур. У цяперашні час ужо ў працы такія ж падраздзяленні па корманарыхтоўцы.
Пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, стану дарог, добраўпарадкавання, аказання медыцынскай дапамогі, атрымання віду на жыхарства падымаліся падчас асабістага прыёму грамадзян, які сёння правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве.
У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.
У Магілёве працягваецца абласная канферэнцыя «Павышэнне эфектыўнасці работы рэальнага сектара эканомікі: праблемы і шляхі вырашэння». Учора яе ўдзельнікі абмеркавалі пытанні кадравай палітыкі.