У Лядовым палацы «Кузбасс» у Кемерава праходзіць чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце па асобных дыстанцыях. У спаборніцтвах прымае ўдзел 160 наймацнейшых спартсменаў з Расіі і Беларусі.
На сённяшні дзень беларускія канькабежцы заваявалі 2 залатыя (абедзве на рахунку мінчанкі Марыны Зуевай), 1 сярэбраную і 3 бронзавыя ўзнагароды.
У ліку прызёраў чэмпіянату магілёўскія спартсмены. У камандным забегу ў мужчын (8 кругоў) зборная Беларусі (Ягор Дамарацкі, Віктар Рудзенка (Мінск), Яўген Балгоў (Магілёў)) выйграла срэбра, саступіўшы толькі камандзе Маскоўскай вобласці. А ў каманднай гонцы ў жанчын (6 кругоў) беларускі (Таццяна Міхайлава (Мінск), Яўгенія Вараб’ёва (Магілёў), Кацярына Слоева (Мінская вобласць)) заваявалі бронзавую ўзнагароду.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44