Рус Бел Eng 中文

XVI Міжнародны пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль» у Бабруйскім раёне

XVI Міжнародны пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль» пройдзе з 17 ліпеня па 6 жніўня на базе адпачынку «Вербкі» гасцінічнага комплексу ААТ «ФанДАК» (Бабруйскі раён).

Плануецца, што ў ім возьмуць удзел больш за 20 прафесійных беларускіх і замежных мастакоў-керамістаў. Нязменным застаецца дэвіз пленэра: «Ад традыцыі да сучаснасці праз вопыт майстэрства». Асноўны напрамак мерапрыемства – сучасная дэкаратыўная пластыка ў мастацкай аўтарскай кераміцы. Тэма 2019 года – «Мастацтва як свет самавыяўлення».

Завершыцца форум выніковай выставай, якая адкрыецца 7 жніўня ў Бабруйскім мастацкім музеі. Пазнаёміцца з аўтарскімі працамі таксама змогуць жыхары Магілёва і Мінска.

Міжнародны пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль» – гэта беларускі эксклюзіў у мастацтве і культуры краіны. Свята праводзіцца з 2003 года. Жыжаль – бог падземнага агню ў беларускай народнай традыцыйнай міфалогіі.

Галоўныя задачы пленэру – развіццё сучаснай беларускай керамікі і падтрымка творчай моладзі, узбагачэнне беларускага мастацтва перадавым міжнародным вопытам і развіццё культурных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі.

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)