Пад Бабруйскам праходзіць XVII Міжнародны пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль». Сёлета мерапрыемства праводзіцца ў межах Года народнага адзінства ў Беларусі. Пленэр стартаваў 17 ліпеня і працягнецца да 2 жніўня. Па традыцыі ён размясціўся на базе адпачынку «Вербкі» гасцінічнага комплексу ААТ «ФанДАК» на маляўнічым беразе Бярэзіны. У пленэры прымаеўдзел 17 прафесійных мастакоў-керамістаў з шасці краін: Грузіі, Беларусі, Малдовы, Перу, Расіі, Украіны. Тэма форуму – «Фальклор і міфалогія ў мастацтве сучаснай керамікі».