RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

У Магілёве дадзены старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Ва ўнівермагу «Цэнтральны» з’явілася своеасаблівая «Ёлка жаданняў», якую ўпрыгожваюць паштоўкі з навагоднімі марамі дзяцей.

09.12.2019 - 18:03

Выстава «Мастацтва жывога агню» па выніках XVІ Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль» адкрылася 6 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

08.12.2019 - 18:21

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года правялі 6 снежня ў Магілёве на базе СШ № 46. Стартавала мерапрыемства каля ўвахода ва ўстанову адукацыі з адкрыцця памятнай таблічка «Пабудавана з удзелам студатрада».

08.12.2019 - 17:56

У Магілёве 6 лістапада прайшоў рэгіянальны адборачны тур да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

08.12.2019 - 17:32

Інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор’ем дабрыні», прымеркаваны да міжнароднага Дня інвалідаў, адбыўся 5 снежня ў Бабруйску. Мерапрыемства сабрала людзей з асаблівасцямі, якія штодня наведваюць установы, грамадскія арганізацыі горада і рэгіёна.

06.12.2019 - 09:08

З рэаліямі службы і побытам салдата тэрміновай службы пазнаёмілі навучэнцаў старшых класаў у вайсковай часці 72471. Апынуўшыся ў казарме, школьнікі пад кіраўніцтвам вайскоўцаў вучыліся разбіраць і збіраць аўтамат, правільна засцілаць ложак і падшываць форму.

05.12.2019 - 08:52

У Магілёве з 2 па 5 снежня праходзіць 51-ы міжнародны мемарыял па настольным тэнісе імя Тані Карпінскай. За перамогу ў спартыўным комплексе «Алімпіец» змагаюцца юныя спартсмены з Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Удзельнікі выступаюць у трох узроставых катэгорыях.

03.12.2019 - 17:45

Расійская дэлегацыя міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя ў суправаджэнні прадстаўнікоў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) знаходзіцца з візітам у Магілёве.

02.12.2019 - 10:53

Афіцыйны чэмпіянат па спідкубінгу (спаборніцтва па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка і некаторых іншых галаваломак) упершыню прайшоў у Магілёве 30 лістапада. Мерапрыемства адбылося ў сценах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

01.12.2019 - 10:24

У сярэдняй школе №31 29 лістапада старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык правёў сустрэчу з жыхарамі мікрараёна Юбілейны.

29.11.2019 - 22:29