З 12 лістапада на ўсіх выбарчых участках Магілёўскай вобласці пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
З 12 лістапада на ўсіх выбарчых участках Магілёўскай вобласці пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» прайшло 8 лістапада ў Глуску. На цэнтральных вуліцах размясціліся выставы-кірмашы народнай творчасці, гандлёвыя рады і канцэртныя пляцоўкі пад адкрытым небам.
Восем кандыдатаў ад Магілёўскай вобласці абраныя членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Рашэнне прынята на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню і гаррайвыканкамаў, па выніках якога агучаны вынікі тайнага галасавання.
У Магілёве 7 лістапада на плошчы Леніна адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, ветэраны працы, грамадскасць і моладзь усклалі кветкі да падножжа помніка правадыру сусветнага пралетарыяту.
Супрацоўнікі Магілёўскага гарадскога ўпраўлення МНС наладзілі для маленькіх пацыентаў абласной дзіцячай бальніцы сапраўднае свята.
Выступленнем французскага кампазітара Рышара Гальяна ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л.
Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі.
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка кукурузы. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, ужо намалочана 137 тыс. т збожжа кукурузы. Ураджайнасць склала 69 ц/га. Прыбраць засталося каля 4 тыс. га.
Цырымонію ўшанавання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу юных журналістаў «Залатое пяро Белай Русі» правялі ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
У Магілёве падчас фестывалю «Залаты шлягер – 2019» адбылася сустрэча кампазітара, джазавага акардэаніста Рышара Гальяна з гледачамі. Сустрэча прайшла 4 лістапада ў Магілёўскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. А Рымскага-Корсакава.