RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

Конкурс зваршчыкаў прайшоў у Магілёўскім раёне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі прафесіі сямі раённых прадпрыемстваў. Па выніках спаборніцтваў журы прысудзіла перамогу электрагазазваршчыку ЗАТ «Сервалюкс Агра» Аляксандру Русецкаму.

25.05.2020 - 15:47

У Магілёве 21 мая адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшынёй камісіі абраны Валерый Берастаў, яго намеснікам – Мікалай Кароцін, сакратаром – Дзмітрый Цімафеенка.

21.05.2020 - 14:23

У гэтым годзе ў ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна плануюць высадзіць белакачанную капусту на 38 га, а брокалі, каляровую і чырвонакачанную – на 2 га. На сёння ў гаспадарцы расада капусты ў касетах высаджана на 12 га.

21.05.2020 - 13:30

Цырымонія ўскладання ў гонар 102-й гадавіны з Дня ўтварэння магілёўскай міліцыі прайшла 19 мая ў абласным цэнтры каля памятнага знака УУС.

20.05.2020 - 12:11

Ушанаванне пераможцаў спаборніцтва за 2019 год сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці прайшло ў абласным выканаўчым камітэце. Намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык павіншавала пераможцаў і лаўрэатаў па відэасувязі.

15.05.2020 - 15:31

Сёння, 15 мая, на прамую тэлефонную лінію да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна – звярнуліся жыхары Магілёўскай вобласці. Асноўныя пытанні тычыліся работы ЖКГ, рэгістрацыі нерухомасці, рамонту дарог.

15.05.2020 - 15:13

Магілёўская абласная арганізацыя БТЧК павіншавала з прафесійным святам супрацоўнікаў медыка-сацыяльнай службы таварыства «Дапамога».

12.05.2020 - 16:19

У Магілёве 10 мая на стадыёне «Спартак» адбылася гульня 4-га тура другой лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Магіляўчане на правах гаспадароў прымалі каманду з Мар’інай Горкі. Вынік супрацьстаяння 9:1 на карысць гаспадароў.

11.05.2020 - 11:09

Кветкі і вянкі ўсклалі 9 мая ў памятным для Магілёва і ўсёй вобласці месцы – мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У ліпені 1941 года тут праходзіў пярэдні край абароны Магілёва.

09.05.2020 - 17:06

У Магілёве 9 мая адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню на плошчы Славы.

09.05.2020 - 11:58