Мітынг смутку, прысвечаны 35-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся 26 красавіка ў п. Любуж (Магілёўскі раён) ля мемарыяльнага знака «Ахвярам Чарнобыля».
Мітынг смутку, прысвечаны 35-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся 26 красавіка ў п. Любуж (Магілёўскі раён) ля мемарыяльнага знака «Ахвярам Чарнобыля».
Каля 500 магілёўскіх школьнікаў і педагогаў 22 красавіка бяруць удзел у патрыятычным праекце «Аўтацягнік памяці». Адпраўным пунктам стала плошча Славы ў абласным цэнтры. Тут адбыўся мітынг-рэквіем і ўскладанне кветак да Вечнага агню.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту «Каралева Студэнцтва –2021» прайшоў 21 красавіка ў Магілёве на пляцоўцы культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў сумесна з прэзідыумам абласнога Савета дэпутатаў і членамі Савета Рэспублікі 29 красавіка пасадзілі каля дваццаці туй паблізу мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».
У Магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец» каманда гаспадароў – баскетбольны клуб – «ЦАР-Барысфен» з лікам 111:46 атрымала ўпэўненую перамогу над моладзевым складам сталічнай каманды «Цмокі».
Алея сямейных дрэў з’явілася ў Магілёве падчас рэспубліканскага суботніка. Яна размясцілася на праспекце Пушкінскім, непадалёк ад гарадскога парку атракцыёнаў. Удзельнікамі акцыі стала 13 сем’яў. Перад пасадкай дрэў тут прайшла ўборка тэрыторыі.
Рэспубліканскі суботнік праходзіць 17 красавіка ў Беларусі.
Фінал рэгіянальнага конкурсу юных мадэльераў «Залатое вераценца-2021» прайшоў 16 красавіка ў Магілёве.
У Магілёве 12 красавіка адбыўся мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
«Дзень адчыненых дзвярэй» прайшоў 10 красавіка ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Сустрэча з абітурыентамі праходзіла ў фае вучэбнага корпуса № 7.