RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

У Паднікольскім парку Магілёва пабудавалі ледзяную рэзідэнцыю галоўнага персанажа Новага года. З лёду зрабілі вялікія фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, трон, аленевую запрэжку, казачны лес, звяроў.

25.12.2018 - 15:06

Навагодняе тэатралізаванае шэсце «Чароўныя імгненні Новага года» адбылося 25 снежня ў Магілёве. На чале карнавальнай калоны ехалі на квадрацыклах галоўны Дзед Мароз горада са Снягуркай. За імі ішлі вялікія ёлачныя шары і сімвалы Новага года – жывыя парасяты.

25.12.2018 - 15:03

Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва прайшла 22 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім мерапрыемствам у абласным цэнтры.

22.12.2018 - 18:49

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся сёння ў аграгарадку Разанцы Мсціслаўскага раёна.

22.12.2018 - 10:03

Прэм’еру навагодняй казкі «Снежная каралева» прадставіў 20 снежня Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Гісторыя ў пастаноўцы Міхаіла Лашыцкага напоўнена чараўніцтвам, прыгожымі касцюмамі і дэкарацыямі. Падчас зімовых канікул спектакль пакажуць каля 50 разоў.

20.12.2018 - 16:48

У Магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў падчас дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» 17 снежня прайшоў Калядны кадэцкі баль. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным, яно адбылося восьмы раз.

19.12.2018 - 10:38

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» праходзіць сёння ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. «Магілёў»». Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне«Беларускага дзіцячага фонду».

14.12.2018 - 17:00

Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» прайшоў 14 снежня ў Магілёве. У фестывалі прынялі ўдзел творчыя дэлегацыі з розных раёнаў рэгіёна.

14.12.2018 - 14:02

У Беларусі праходзіць першы этап адбору ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Старт быў дадзены 5 снежня ў Гродне, а сёння эстафету прымаў Магілёў.

11.12.2018 - 15:17

Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж рыхтуе сувеніры да Новага года. Навучэнцы з асаблівасцямі развіцця сумесна з вопытнымі педагогамі змайструюць больш за 1,5 тыс. вырабаў.

10.12.2018 - 15:04