Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і знаёмства з творчай групай стужкі прайшлі ў магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно.
Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і знаёмства з творчай групай стужкі прайшлі ў магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно.
Шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку адкрылі 22 красавіка ў Бабруйскай установе адукацыі «Яслі-сад № 56». Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў і дырэктар ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» Уладзімір Кісель.
20 красавіка жыхары Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на працоўных месцах, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, паркаў і іншых сацыяльных і сельскагаспадарчых аб’ектаў вобласц
Памятны знак да 230-годдзя з дня заснавання гімназіі №3 Магілёва адкрылі 19 красавіка на тэрыторыі навучальнай установы. Кампазіцыя прадстаўлена ў выглядзе глобуса. Яна сімвалізуе цэласнасць і глабальнасць грамадства, а таксама прыярытэт ведаў у сучасным свеце.
Фрагменты савецкага танка часу Вялікай Айчыннай вайны Т-70 паднялі пошукавікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» ў Быхаўскім раёне каля аграгарадка Лудчыцы.
Вялікім канцэртам у Магілёве завяршыўся 17 красавіка абласны этап XII фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод».
У Магілёўскім прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага 16 красавіка адбылася цырымонія перадачы астанкаў загінулага пад Магілёвам чырвонаармейца Івана Рубана ў Чарнігаўскую вобласць Украіны.
Урачысты мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшоў 11 красавіка ў Магілёве. Ля помніка «Дзецям вайны» сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, ветэраны, моладзь.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2019» прайшоў 10 красавіка ў культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення БЧ Магілёва. У спаборніцтве прыняло ўдзел восем студэнтак з пяці ВНУ рэгіёна.
У горадзе на Дняпры 10 красавіка праходзіць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна знаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай працы на Магілёўшчыне.