RU BY EN 中文
Twitter Instagram

105-годдзе камсамола адзначылі ў Магілёве

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю УЛКСМ, прайшло ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Яўгена Глебава.

Папярэдзіла яго выстава, якая разгарнулася ў холе гімназіі. У экспазіцыі шмат камсамольскай атрыбутыкі. Для тых, у каго да гэтага часу захоўваецца камсамольскі білет, - гэта спатканне з юнацкасцю.

- Сёння свята маёй маладосці. Я ўспамінаю, як праходзіла ўдарная будоўля, калі мы ўзводзілі Камбінат сінтэтычнага валакна. Мерапрыемствы, якія арганізоўвалі і праводзілі мы - камсамаляты, і былі шчаслівыя. Гэта было цудоўнае мінулае, якое дало мне пуцёўку ў сучаснасць. Я 32 гады прапрацавала ў абкаме прафсаюза хімікаў, 27 гадоў узначальвала абласную арганізацыю «Белхімпрафсаюза», - падзялілася ўспамінамі прадстаўнік прэзідыума рады ветэранаў Ленінскага раёна г. Магілёва Ала Даніліна. - Прыемна, што ў нас сёння цудоўная моладзь. Яна з вялікай павагай і любоўю адносіцца да працы, якую выконвае. Я сачу за студатрадаўскім рухам, за моладзевымі лідэрамі. І хачу сказаць, што гэта - годная змена, і наша будучыня ў надзейных руках.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка адзначыў, што камсамольскі рух фармаваў палітычную гісторыю Савецкага Саюза, быў цесна звязаны з гістарычнымі датамі і вехамі яго развіцця:

- Гэта і даваеннае будаўніцтва народнай гаспадаркі, гераізм на франтах і ў тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне народнагаспадарчага комплексу пасля яе. І, вядома ж, сённяшнія маладзёжныя будоўлі, якімі мы ганарымся. Мне вельмі радасна, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пераняў лепшыя традыцыі камсамола: студатрадаўскі і валанцёрскі (раней - цімураўскі) рух. Жадаю пажадаць, каб лепшыя традыцыі камсамола ўсё больш і больш пранікалі ў моладзевае асяроддзе. Каб вы пакінулі тое, чым будзеце ганарыцца вы і нашыя нашчадкі. Усіх са святам, здароўя, дабрабыту, добрага настрою!

Творчыя калектывы і выканаўцы прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства канцэртную праграму.

vestnikmogileva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая