У Магілёве 19 студзеня прайшла ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі маладымі ратавальнікамі. Шэрагі МНС папоўнілі 59 чалавек. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Удзельнікамі цырымоніі сталі кіраўнікі і работнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення, ветэраны пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, сем'і і блізкія ратавальнікаў.
Навабранцаў павіншаваў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзямідаў:
- 59 навабранцаў прынялі ва ўрачыстай абстаноўцы прысягу. Для чалавека ў форме дзень прынясення Прысягі - гэта асаблівы, запамінальны на ўсё жыццё момант. Бо вы становіцеся паўнапраўнымі членамі вялікай сям'і ратавальнікаў, прымаеце на сябе ўсе правы і абавязкі супрацоўніка МНС. Пагоны - не проста частка формы, але яшчэ і вялікая адказнасць за прыняцце рашэнняў, за бяспеку грамадзян. Вы пакляліся абараняць свой дом, сваіх блізкіх, родных і любімых, свае вёскі і гарады. Усё тое, што называецца простым, але самым цёплым словам - Радзіма. Наперадзе вас чакаюць напружаныя будні - асваенне новых спецыяльнасцей, авалоданне сучаснай тэхнікай, вучэнні, ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый. У далейшым, з гонарам прайшоўшы шматлікія выпрабаванні і здабудучы новых таварышаў, вы станеце сапраўднымі абаронцамі Айчыны. Вамі будуць ганарыцца бацькі і ўвесь беларускі народ, які даверыў вам самыя галоўныя каштоўнасці - мір і спакой на нашай зямлі.
Навабранцаў павіншаваў ветэран службы Уладзімір Пухаў, прадстаўнік духавенства Айцец Сергій Лабада, бацькі і сябры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44