У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 70-гадовым юбілеем павіншавалі Заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксея Марачкава. Аляксей Віктаравіч - урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
45 гадоў таму, выбраўшы для сябе складаны і адказны ў медыцыне шлях - анестэзіялогію-рэаніматалогію - Аляксей Марачкаў рэалізаваўся ў ёй максімальна, напісаўшы больш за 300 навуковых прац і запатэнтаваўшы больш за дваццаць навуковых адкрыццяў, дзякуючы якім якасць лячэння і жыцця пацыентаў выйшла на зусім іншы ўзровень. Сваімі напрацоўкамі ён заўсёды дзяліўся з калегамі, публікуючыся ў спецыялізаваных часопісах як у нашай краіне, так і за мяжой. Цяпер Аляксей Віктаравіч кіруе навукова-практычным аддзелам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, акумулюючы навуковыя дасягненні сваіх малодшых калег, сярод якіх шмат яго паслядоўнікаў і вучняў.
Сёння ў адрас Аляксея Марачкава гучалі шматлікія віншаванні і цёплыя словы пажаданняў ад адміністрацыі, прадстаўнікоў анестэзіялагічнай і хірургічнай службаў, прафсаюзнай арганізацыі.
Галоўны ўрач бальніцы Анатоль Кулік, падзякаваўшы юбіляру за шматгадовую, добрасумленную працу, прафесіяналізм і высокую адказнасць ва ўсіх справах, уручыў Аляксею Марачкаву заслужаныя ўзнагароды - Ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
- Аляксей Віктаравіч - урач з вялізным вопытам, прафесіянал, узровень майстэрства якога выклікае захапленне, выдатны настаўнік для моладзі, і, вядома, гэта мудры і спагадны чалавек, - адзначыў, віншуючы юбіляра, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Суслаў.
Лідэр абласнога галіновага прафсаюза ўручыў Аляксею Марачкову нагрудны знак адрознення «За працу ў імя жыцця» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Раней, дарэчы, Аляксей Віктаравіч быў узнагароджаны нагрудным знакам «Лепшы настаўнік».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку