Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці. Ініцыятарам рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі.
Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў – 2025 год.
Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў для іх папярэдняга разгляду на папяровым носьбіце па адрасе: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб.335, 338 у электронным выглядзе ў PDF-фармаце на электронны адрас: mosd@mogilev-region.gov.by (з паметкай тэмы электроннага ліста «Праект грамадзянскай ініцыятывы»).
Прыкладная форма заявы.docx (27.17 КБ)
Да праекту прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату нараджэння, месца пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя.
Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.
Тэрмін падачы праектаў з 30 кастрычніка да 20 лістапада 2024 года.
Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 36 `Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»
Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Магілёўскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Праекты, якія перамаглі ў конкурсным адборы, атрымаюць фінансавую падтрымку на іх рэалізацыю.
Перад запаўненнем заяўкі азнаёмцеся з ПАЛАЖЭННЕ аб парадку рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў і МЕТАДЫЧНЫМІ РЭКАМЕНДАЦЫЯМІ па падрыхтоўцы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.04.2025 - 09:06
«Рабіць жыццё гараджан лепш, а горад прыгажэй». Новы кіраўнік Магілёва аб сваіх задачах
31.03.2025 - 17:49
«Чалавек, які сапраўды любіць горад». Новага старшыню гарвыканкама прадставілі ў Магілёве
31.03.2025 - 12:44
Паступіць у БДУТ без іспытаў змогуць выпускнікі інжынерных класаў
31.03.2025 - 10:15
Новую школу плануюць пабудаваць у Магілёве ў раёне вуліцы Гагарына
31.03.2025 - 10:00
Якім будзе Музей Славы Магілёўшчыны на легендарным Буйніцкім полі