28 красавіка – рэлігійнае свята Радаўніца. У гэты і папярэднія яму дні жыхары Беларусі традыцыйна памінаюць памерлых сваякоў, наведваюць могілкі, праводзяць добраўпарадкаванне і ўборку месцаў пахаванняў.
Згодна з нормамі заканадаўства краіны, на гэты час дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, з мэтай наведвання могілак.
Разам з тым, улічваючы нездавальняльную пажаранебяспечную і эпідэміялагічную абстаноўку, якая склалася ў красавіку 2020 года, рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання месцаў пахаванняў, размешчаных на тэрыторыях зон радыеактыўнага забруджвання, у дні іх масавага наведвання.
У выпадку немагчымасці адкласці або перанесці паездкі на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання, грамадзяне абавязаны выконваць указаны ніжэй парадак уезду на могілкі ў зоне эвакуацыі (адчужэння), зоне першачарговага адсялення і зоне наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх усталяваны кантрольна-прапускны рэжым.
Беспрапускны парадак знаходжання будзе дзейнічаць з 25 па 28 красавіка 2020 года, а таксама дадаткова 19 красавіка на тэрыторыі Веткаўскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Знаходжанне ў зонах адчужэння і адсялення ў гэтыя дні дазволена да 17.00.
Для наведвання могілак у названы перыяд грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе і прад’явіць па патрабаванні спецыялістаў адміністрацыі зон адчужэння і адсялення, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія забяспечваюць ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, работнікаў ДПНДУ «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік»:
1) пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу;
2) дакументы на транспартны сродак (пры перамяшчэнні на ім).
У іншыя дні ўезд на названыя тэрыторыі ажыццяўляецца толькі па прапусках, якія выдаюцца спецыялістамі адміністрацыі зон адчужэння і адсялення.
Пры знаходжанні на названых тэрыторыях неабходна выконваць элементарныя правілы абароны ад радыяцыі. Асноўная колькасць радыенуклідаў знаходзіцца ў верхнім пласце глебы, лясной падсцілцы, імху, кары дрэў. Пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні магіл неабходна ўжываць найпрасцейшыя сродкі аховы – марлевыя павязкі, пальчаткі. Пасля заканчэння работ верхнюю вопратку варта старанна страсянуць, адкрытыя часткі цела вымыць прывезенай з сабой вадой.
Знаходзячыся на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, забараняецца адхіляцца ад маршруту руху, разводзіць вогнішчы, падпальваць траву і расліннасць. Смецце пасля ўборкі магіл неабходна складаваць у спецыяльна абсталяваных месцах. Спальванне смецця строга ЗАБАРОНЕНА.
Асаблівую ўвагу надавайце дзецям, яны павінны пастаянна знаходзіцца ў полі зроку дарослых, не павінны адлучацца ад бацькоў далёка ад могілак, паколькі рызыкуюць параніцца аб галіны паваленых дрэў, атрымаць траўму ў зарослых травастоем ямах, таксама не выключана падзенне ў шахты закінутых калодзежаў.
Уезд на тэрыторыю ДПНДУ «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» павінен адбывацца толькі праз кантрольна-прапускныя пункты па шляху руху.
Пры выездзе з тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка будзе праводзіцца радыяцыйны кантроль.
У сувязі з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 просім выконваць наступныя меры:
– выконваць дыстанцыю не менш за 1–1,5 метра адзін ад аднаго;
– выконваць гігіену рук – мыццё рук з выкарыстаннем мыла і/або антысептыку для рук;
– выкарыстоўваць медыцынскія маскі для твару;
– не есці пры наведванні могілак;
– абмежаваць час знаходжання на могілках.
ЗАЎВАГА: могілкі, размешчаныя на тэрыторыях ДПНДУ «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» у Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці, адначасова адносяцца і да пагранічнай зоны, таму для замежных грамадзян неабходна дадаткова атрымаць пропуск у пагранічную зону ў тэрытарыяльных органах пагранічнай службы.
Падрабязную інфармацыю аб правілах наведвання пагранічнай зоны і пагранічнай паласы можна атрымаць:
1) у Дзяржпагранкамітэце Беларусі па тэлефоне + 375-17-329-18-70;
2) па пытаннях наведвання Нараўлянскага раёна ў аператыўна-сітуацыйным пункце ўпраўлення Мазырскага пагранічнага атрада па тэлефоне (факс) 8-0236-21-79-04;
3) па пытаннях наведвання Брагінскага і Хойніцкага раёнаў ва ўпраўленні пагранічнай службы Гомельскай пагранічнай групы па тэлефоне 8-0232-43-47-95.
Падрабязную інфармацыю аб парадку ўезду і знаходжання на тэрыторыях зон адчужэння і адсялення можна атрымаць у адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па адрасе:
г. Гомель, пр-т Леніна, 10, кантактныя тэлефоны: 8 (0232) 29-37-11, 23-27-13;
г. Магілёў, вул. Калужская, 41, кантактны тэлефон: 8 (0222) 73-54-45.
Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення МНС Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46