Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Мерапрыемства стартуе ў 11.30 на плошчы Славы. Дзеці выкладуць запаленымі лампадкамі словы «Памяць сэрца», ушануюць хвілінай маўчання памяць пра подзвіг магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да Вечнага агню.
У 12.00 адбудзецца аўтапрабег «За любімую Беларусь» да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Тут удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да капліцы і запаляць лампадкі.
Далей для маладых людзей арганізуюць адкрыты дыялог «Памяць сэрца», у якім прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскай арганізацыі, актыў БРСМ. Галоўная тэма дыскусійнай пляцоўкі – спроба фальсіфікацыі гістарычных фактаў.
Мерапрыемствы праекта «Памяць сэрца» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі да 24 снежня. У памятных месцах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, маладыя людзі арганізуюць мітынгі-рэквіемы з ускладаннем кветак і запаленнем лампад памяці ў форме назвы новага патрыятычнага праекта. Тэматыцы захавання гістарычнай памяці прысвечаны і дыялогі пакаленняў. Падчас працы гэтых камунікацыйных пляцовак абмяркоўваюцца пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13