Абласное ўпраўленне МНС і найбуйнейшая малочная кампанія Беларусі ААТ «Бабушкина крынка»з сённяшняга дня запускаюць конкурс«Страва бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар ведамства Вольга Нехарошых.
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве можа любы жыхар рэгіёна. Для гэтага неабходна прыгатаваць страву на тэму бяспекі, зняць відэа ці зрабіць сэлфі, прымацаваць рэцэпт і даслаць да 24 красавіка на электронны адрас 275723@mail.ru.
«Ніякіх абмежаванняў для ўяўлення і фантазіі няма, бо бяспекі, зрэшты, як і ежы, шмат не бывае, – адзначыла суразмоўца. – «Інгрэдыент бяспекі» можа ўтрымлівацца ў назве стравы, яго афармленні, выкананні і г. д. Вітаецца, калі ў рэцэпце будзе выкарыстоўвацца прадукцыя ААТ «Бабушкина крынка», а яе налічваецца больш за 250 відаў».
Фота або відэа пераможцаў конкурсу будуць размешчаны на інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку на сайце МНС, у групе УКантакце, Instagram. Акрамя гэтага, самых творчых чакае смачны, якасны, карысны прыз – прадуктовы кошык і наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38