Абласны этап I рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 22 красавіка а 11:00 у анлайн-фармаце. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел каманды з устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі з усяго рэгіёна, акрамя студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў.
Заданні для гульцоў сфарміраваны па тэмах: дзяржаўны лад і ўлада; суверэнітэт; прававыя асновы дзяржавы (нарматыўныя прававыя акты); гісторыя права; асноўныя дакументы аб правах дзіцяці і грамадзяніна; правы і абавязкі; адказнасць за правапарушэнні; грамадскія моладзевыя аб’яднанні; моладзевая палітыка; працаўладкаванне; грамадзянскае заканадаўства; сямейныя адносіны; адукацыя; міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцінства і іншыя.
«Маладым людзям трэба будзе адказаць на пытанні з варыянтамі адказу «так» або «не»; пытанні, якія прадугледжваюць разгорнутыя адказы і лагічныя – камандам прадстаўляюцца фота, відэа правапарушэнняў, злачынстваў і г.д., па якіх неабходна вызначыць, што за сітуацыя адбылася», – растлумачылі саббеседнікі.
Па выніках гульні будуць вызначаны 2 каманды-пераможцы (прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі), якія 29 красавіка прадставяць нашу вобласць у фінале I рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» ў Мінску.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 10:42
Магілёў у ззянні прыгажосці: вынікі конкурсу «Міс Магілёў-2025»
13.05.2025 - 11:15
06.05.2025 - 14:55