Абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» адбудзецца 27 верасня на базе Інфармацыйнага агенцтва «Бабруйск Медыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Па словах арганізатараў, абараняць свае праекты прыедзе 45 удзельнікаў, у сваіх творчых заяўках маладыя журналісты прасоўваюць хвалюючыя іх тэмы - гістарычным мінулым свайго раёна, аўтарскай праграме на ТБ, захаванні гістарычнай памяці і многім іншым з розных куткоў Прыдняпроўскага краю.
«У гэтым годзе конкурс памяняў свой фармат і з гэтага года абавязковай умовай з'яўляецца асабістая абарона свайго аўтарскага матэрыялу кожным намінантам. Прычым двойчы. Першая - на рэгіёне. Другая - на ўзроўні рэспублікі», - распавялі ў саюзе моладзі.
Па прыездзе ўдзельнікам будзе прапанавана экскурсія па «Бабруйск Медыя», дзе кожны жадаючы зможа адчуць сябе ў ролі тэлевядучага ці радыёвядучага.
Абарона работ будзе па наступных намінацыях. Сярод друкаваных СМІ – «Лепшыя аўтарскія матэрыялы» (рэпартаж, спецыяльны праект патрыятычнай тэматыкі), «Лепшая карыкатура па найбольш вострай сацыяльнай тэматыцы», «Лепшы фотарэпартаж». Сярод электронных СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў – «Лепшы відэасюжэт пра памятныя мясціны Беларусі, вядомых людзей, знамянальную падзею», «Лепшы відэаблог», «Лепшая аператарская работа», «Лепшы праект у новых медыя».
Па выніку конкурсу 7 пераможцаў ва ўзроставай групе з 16-21 і 7 пераможцаў ва ўзроставай групе з 22-31 будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Саюза Моладзі.
Даведачна: Конкурс праводзіцца штогод з мэтай рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, садзейнічання прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў сродкаў масавай інфармацыі, выяўлення таленавітай моладзі ў галіне журналістыкі, садзейнічання фарміраванню крытычна думаючай, медыяграматай асобы, фарміравання кадравага рэзерву маладых журналістаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00