У Магілёве 25 студзеня пройдзе абласны семінар-практыкум для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказалі суразмоўцы, у мерапрыемстве прыме ўдзел каля 30 чалавек з усяго рэгіёна.
«Юнакі і дзяўчаты з моладзевых атрадаў аховы правапарадку 6 лютага адзначаюць прафесійнае свята, якое было заснаванае БРСМ у 2012 годзе, – падзяліліся ў абласным камітэце. – Мэтай арганізацыі з’яўляецца захаванне і памнажэнне традыцый маладзёжнага праваахоўнага руху».
Сустрэча пачнецца з экскурсіі па зале гісторыі пажарнай службы. Затым дзецям прадэманструюць тэхніку для пажаратушэння, а супрацоўнікі МНС правядуць майстар-класы па правілах аказання першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым, прыёмам выратавання на вадзе і іншае.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 17:55
24.10.2025 - 14:18
Прыгажосць і карысць: моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё»