RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня

Абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі арганізатары, мерапрыемства адбудзецца ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі, дзе з аўтарскімі праектамі збяруцца 55 юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёна.

«У гэтым годзе праекты будуць прадстаўлены ў 10-ці намінацыях: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Агорапрамысловыя тэхналогіі і фермерства», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», «Ахова здароўя» (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія і нанаіндустрыя), «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі», «Экалогія» (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў), «Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства і сацыяльная сфера», бізнэс-ідэя»», - падзяліліся суразмоўцы.

Сярод навацый на суд журы паўстануць: распрацоўка з Асіповіч «Грыбны кош»; Аўтапаліў «Smart Watering» ад магілёўскай моладзі; «Камплектная ўстаноўка па ачыстцы і абеззаражанні паветра «CLEAN AIR» (Магілёў); праект стварэння практычнай, арыгінальнай, таннай і экалагічна бяспечнай мэблі з фармаванага папяровага валакна «ЭКА ДАМ»; «Выратуем лес ад караеда-тыпографа» ў намінацыі экалогія; атрыманне з выкарыстанага чаю і кававай гушчы крыніц цеплавой энергіі, што дазваляе не толькі атрымаць дадатковую, да таго ж бясплатную энергію, але і скараціць колькасць смецця «Паліва з выкарыстанага чаю і кававай гушчы» і многія іншыя.

Удзельнікі за адведзеныя па рэгламенце тры хвіліны павінны прэзентаваць перад Экспертнай радай уласныя распрацоўкі. Пасля чаго маладыя людзі атрымліваюць магчымасць пачуць кампетэнтную думку, заўвагі і карысныя парады аб далейшым развіцці праекта і яго прасоўванні.

Мадэратарам мерапрыемства выступае Магілёўскі абласны камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Дарэчы, «100 ідэй для Беларусі» - унікальная прапанова па падтрымцы і прасоўванні самых амбіцыйных маладзёжных праектаў і інавацыйных адкрыццяў. Праект «100 ідэй для Беларусі» на лепшую ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі, стартаваў у 2011 годзе па ініцыятыве БРСМ і стаў візітнай картачнай маладзёжнай арганізацыі.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая