Абласны злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» адбудзецца 9 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Хлопцы і дзяўчаты прымуць удзел у майстар-класе «Моладзевае лідарства: сучасны погляд», самапрэзентацыі «Я ў атрадзе!». Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, падчас якой узнагароды атрымаюць найлепшыя камандзіры, камісары, байцы студэнцкіх атрадаў, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі і наймальнікі Магілёўскай вобласці.
У 2020 годзе ў рэгіёне было працаўладкавана 2949 маладых людзей у складзе 233 будаўнічых, педагагічных, вытворчых, сэрвісных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх і экалагічных атрадаў.
Месца правядзення мерапрыемства: вуліца Ленінская, 41, Чытайбург, (ГЦ «Аліса», бакавы ўваход).
Пачатак – у 11.00, узнагароджанне – у 13.10.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13