У Беларусі 12 чэрвеня стартуюць абласныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі». Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.
«Раённыя і занальныя адборачныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта стартавалі ў Міжнародны дзень сям'і - 15 траўня. Па ўсёй краіне ў гэты перыяд было арганізавана 104 адборачныя туры, у якіх прынялі ўдзел 435 маладых сем'яў з дзецьмі, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, вядуць асабістую падсобную гаспадарку. Пераможцы гэтых тураў зараз адправяцца на абласныя адборачныя туры», - распавяла Ганна Сапоцкая.
Паводле яе слоў, першы абласны адборачны тур пройдзе 12 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Далей эстафету прыме 18 чэрвеня Магілёўская вобласць і 19 чэрвеня Мінская вобласць. 20 чэрвеня адбудуцца адразу два абласныя туры - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Завершыць эстафету адборачных тураў 26 чэрвеня Гродзенская вобласць.
«Удзельнікам трэба будзе пазмагацца ў сельскагаспадарчых спаборніцтвах і творчых конкурсах, пераможца будзе прадстаўляць вобласць у рэспубліканскім фінале, які з 2020 года ўваходзіць у праграму свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)», - дапоўніла Ганна Сапоцкая.
Конкурс праводзіцца БРСМ, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам для папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і побыту, а таксама павышэння ролі і значэння сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59