RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў частцы раёнаў Магілёўскай вобласці

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў частцы раёнаў Магілёўскай вобласці. Актуальную інфармацыю можна паглядзець на сайце сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Абмежаванне на наведванне лясоў прадугледжвае, што выйсці ў лес для збору ягад і грыбоў дазваляецца, аднак разводзіць вогнішчы, мангалы ўсё роўна катэгарычна нельга. Акрамя таго, нельга праязджаць па лясных дарогах на асабістым аўтамабілі за выключэннем выпадкаў, калі вы едзеце да свайго ўчастка або да месца адпачынку.

Пры парушэнні правілаў наведвання лесу надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку прадугледжаны штраф да 12 базавых велічынь. Калі лясному фонду будзе нанесена шкода, то штраф можа дасягаць 30 базавых велічынь. Пры нанясенні шкоды ў буйным памеры заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая