RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абноўленае аддзяленне педыятрыі Глускай ЦРБ адкрыецца 13 лістапада

Дзіцячае аддзяленне Глускай цэнтральнай раённай бальніцы адкрыюць пасля рэканструкцыі 13 лістапада. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка.

«Работы па рэканструкцыі доўжыліся крыху больш за два месяцы. За гэты час мы правялі поўны рамонт унутры: замянілі столь і падлогу, прывялі ў парадак сцены, абнавілі ўсю сантэхніку і інжынерныя сеткі, закупілі новае санітарна-тэхнічнае абсталяванне. Акрамя гэтага, уладкавалі гульнявы пакой і пакой для адпачынку, – расказаў Дзмітрый Цімчанка. – Прывялі ў парадак і вонкавае аблічча прыёмнага пакою: абнавілі фасад і ўваходныя групы стацыянара і паліклінікі, замянілі больш за 100 вокнаў, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю».

ЦРБ набыла аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, наркозна-дыхальны апарат, два гастраскопы і апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. «Усё гэта было ў нашай бальніцы. Аднак прыборы цалкам выпрацавалі сябе, і ўзнікла неабходнасць купіць новыя», – растлумачыў суразмоўца.

Усяго на рамонтныя работы і абнаўленне тэхнічнай базы дзіцячага аддзялення было выдаткавана Br161 тыс. На абнаўленне прыёмнага пакою – Br75 тыс. Грошы выдзелены з абласнога бюджэту.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая