Падлогі з падагрэвам, уласная пральня і сучасны харчаблок – у аграгарадку Усход Магілёўскага раёна сёння адкрыюць абноўлены дзіцячы сад. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
«Увядзення ў эксплуатацыю абноўленага саду мы чакалі трохі больш за год: працы на аб’екце пачаліся ў снежні 2018-га, – расказалі ў райвыканкаме. – За гэты час стары будынак 1977 года пабудовы быў не толькі мадэрнізаваны, але і ўзмоцнены новай прыбудовай. Плошча аб’екта стала большай у 1,5 раза. Гэта дазволіла істотна павялічыць праектную магутнасць адзінай у аграгарадку дашкольнай установы і забяспечыць месцамі ў дзіцячым садзе практычна ўсіх жадаючых».
Пасля рэканструкцыі дзіцячы сад можа прыняць 105 выхаванцаў, у той час як да пачатку рамонту ўстанову наведвалі 75 малых. Цяпер тут працуе шэсць груп: дзве ў старой частцы будынка і чатыры–у новай. Дарэчы, колькасць супрацоўнікаў – як педагогаў, так і тэхперсаналу – таксама плануецца павялічыць. На сёння тут працуе 11 выхавальнікаў і 11 тэхнічных работнікаў.
«Мы асабліва ганарымся тым, што абноўлены сад у тэхнічным плане не будзе саступаць гарадскім установам, – падкрэсліла загадчык установы дашкольнай адукацыі Галіна Цыганчук. – Тут ёсць усё неабходнае для камфортнага знаходжання дзяцей: цёплыя падлогі, новы харчаблок з сучасным абсталяваннем, пакой медсястры, прасторныя і светлыя дзіцячыя групы, добраўпарадкаваныя пляцоўкі і многае іншае. Вялікая радасць для нас і дзяцей – новая музычная зала, якой не было да рамонту».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады