Абноўлены музей адкрыўся сёння ў сярэдняй школе № 1 Магілёва. Пра гэта расказала дырэктар установы адукацыі Таццяна Шкуратава.
«Ва ўрачыстай абстаноўцы мы адкрылі абноўлены музей школы. Пасля рамонту ён стаў больш прасторным і сучасным, – расказвае дырэктар. – Мы прысвяцілі адкрыццё музея дзвюм важным датам – 155-годдзю нашай школы і 75-годдзю Перамогі. Гэтыя даты ў гісторыі ўстановы адукацыі непарыўна звязаныя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут быў адзін з цэнтраў падполля, у якім прымала ўдзел знакамітая магіляўчанка Таня Карпінская».
Сярэдняя школа № 1 – адна з найстарэйшых устаноў адукацыі ў горадзе. 1 студзеня 1865 года тут адкрылася Магілёўская жаночая гімназія. Пазней установа адукацыі мяняла назву і навучальныя праграмы, але ніколі не пераставала быць школай.
«Нашай установе пашанцавала. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак не быў разбураны, пасля вызвалення Магілёва тут аднавіліся заняткі, – расказвае Таццяна Шкуратава. – Пра ўсе гэтыя падзеі можна даведацца ў нашым музеі. Тут прадстаўлены экспазіцыі, якія расказваюць аб гісторыі школы ад дня адкрыцця і да сучаснасці. Важна, каб дзеці ведалі гісторыю сваёй навучальнай установы, якая непарыўна звязана з мінулым горада і ўсёй краіны ў цэлым».
Паводле слоў дырэктара, вялікую дапамогу ў рамонце музея аказалі бацькі вучняў і Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру».
Сёння за парты сярэдняй школы № 1 села больш за 600 вучняў, з якіх 77 – першакласнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 13:37
Прамую лінію 21 ліпеня правядзе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
15.07.2025 - 11:37
15.07.2025 - 09:34
У Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як будзе выплачвацца кампенсацыя за шкоду пасля ўрагану
14.07.2025 - 18:05
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
14.07.2025 - 14:38