Аграрыі рэгіёнаў далучаюцца да жніва! Абрадам «Зажынкі» дадзены старт уборачнай кампаніі і ў самым паўночным раёне Магілёўскай вобласці - Горацкім. Па традыцыі першы сноп уручаны хлебаробам разам з пажаданнямі справіцца без страт. У гэтым сезоне ў палі Беларускай сельгасакадэміі выйшла папаўненне. У машынным парку - новы камбайн «Палессе». У агульнай складанасці ў раёне трэба сабраць збожжавыя з плошчы больш за 28 тыс. га! Першым – азімы ячмень.
Сяргей Сарокін, механізатар РУП «Вучгас БДСГА»:
– Больш за 20 гадоў механізатарам працую. Бацька таксама быў механізатарам. Вось, пайшла дынастыя. Атрымаў новы камбайн. Жадаецца прыбраць хлеб, каб ураджайнасць была добрая. Краіне патрэбен хлеб, мы стараемся.
Аляксей Двайнішнікаў, дырэктар РУП «Вучгас БДСГА»:
– Да ўборкі гатова зараз толькі 110 га азімага ячменю. Таму з іх і пачынаем уборку. Астатняму яшчэ трэба падысці. Нагрузка добрая на камбайн – нельга сказаць, што ўборка будзе лёгкай. Але механізатары прафесійныя, тэхніка падрыхтавана, таму справімся.
Першую машыну з новым ураджаем прыняў сёння і Горацкі элеватар. У гэтым сезоне яму трэба будзе засыпаць у засекі звыш 150 тыс.т збожжа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая