Адборачны этап дзіцячай шоу-праграмы «Чароўны малы.Next –2020» пройдзе 15 верасня ў 18.00 у Палацы культуры вобласці. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 6 гадоў, як паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы культуры.
У адборачным туры дзеці будуць «спаборнічаць» у трох этапах: візітная картка, танцавальны і вакальны конкурсы.
Ацэньваць канкурсантаў журы будзе па наступным крытэрыям: культура маўлення; артыстызм; арыгінальнасць; вакал; пластыка; агульнае ўражанне. Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны не толькі спяваць і танцаваць, але правільна размаўляць, упэўнена адчуваць сябе на сцэне, захоўваючы пры гэтым дзіцячую непасрэднасць.
Па выніках адборачнага тура ў фінал пройдзе 7 чалавек.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 14 верасня на адрас: Магілёў, праспект Пушкінскі, 7. Тэл. для даведак: 77-43-33. Заяўку можна таксама даслаць на электронную пошту dkokdd@tut.by з пазнакай «Конкурс Чароўны малыш. Next».
Падрабязней па ссылцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію