Формула фіналу
Ужо 1 лістапада стане вядома імя «Курсанта года». У гэтым годзе конкурс, арганізаваны па ініцыятыве БРСМ пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Міністэрства адукацыі і Дзяржпагранкамітэта, упершыню стаў рэспубліканскім. Раней у ім удзельнічалі толькі прадстаўнікі менскіх сілавых ВНУ, а зараз заяўкі маглі падаць у тым ліку і студэнты ваенных факультэтаў усіх універсітэтаў краіны. Даведаліся, якія іспыты чакаюць фіналістаў.
На адрас аргкамітэта паступіла больш за тысячу анкет, расказвае адзін з арганізатараў конкурсу Аляксандр Бражыцкі:
- У выніку ў фінал выйшлі 18 лепшых - 16 хлопцаў і дзве дзяўчыны, дзве Вікторыі. Фінальнае творчае спаборніцтва пройдзе 1 лістапада, а да гэтага ўдзельнікаў чакае праверка фізічнай, страявой, агнявой падрыхтоўкі і тэсціраванне на веданне дзяржуладкавання Беларусі, падзей Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі БРСМ, страявога статута Узброеных Сіл. А затым удзельнікам трэба будзе прэзентаваць сябе ў конкурсе візітак «Мой факультэт». Галоўны прыз «Курсанту года» - новенькі наўтбук. А яшчэ тройка пераможцаў паедзе ў наступным годзе на парад Перамогі ў Маскву.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13