RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.

«Праграма квэста прадугледжвае інтэлектуальныя спаборніцтвы па прынцыпе «ад станцыі да станцыі», узяць удзел у якіх запрашаюцца каманды ад 5 да 10 чалавек, - расказаў Аляксандр Іваненка. - Зарэгістравацца можна непасрэдна на пляцоўцы правядзення, аднак, зрабіўшы гэта загадзя на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» (brsm.by), карыстальнікі змогуць выканаць папярэднія ўнікальныя для кожнага горада хатнія заданні, якія прынясуць дадатковыя балы».

Каб атрымаць дадатковых 20 балаў на квэсты ў Бабруйску ўдзельнікам прапануецца ўсёй камандай зняць кароткі відэаролік - прызнанне ў каханні Бабруйску на чыгуначным вакзале і зрабіць фатаграфію на фоне помніка бабру на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Сацыялістычнай. Размясціўшы дадзеныя матэрыялы ў сваіх сацыяльных сетках і месэнджарах з хэштэгамі #МарафонАдзінства #БРСМ #ГэтаУсёМаеРоднае і паказаўшы на станцыі «СТАРТ» у дзень правядзення квэста, за кожнае выкананае заданне можна атрымаць па 10 балаў.

«Усё больш людзей праяўляюць жаданне далучыцца да мерапрыемства, у мінулыя выхадныя гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» сустракаў Пінск, дзе ўдзел прынялі рэкордныя 63 каманды - гэта амаль паўтысячы ўдзельнікаў. Калі казаць пра ўсе чатыры гарады, у якіх ужо праводзіліся квэсты, - больш за 165 каманд агульнай колькасцю больш за 1,2 тыс. чалавек. Гэта сведчыць аб тым, што ўсё большую колькасць людзей хочуць даведацца пра цікавыя факты аб сваім горадзе, адчуць яго асаблівую атмасферу і дух», - завяршыў Аляксандр Іваненка.

Гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» з'яўляецца складовай часткай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» і арганізуецца ў кожным горадзе яе правядзення. Папярэдняя рэгістрацыя закрываецца за 2 гадзіны да пачатку працы асновай пляцоўкі квэста, у Бабруйску ён пройдзе 16 лістапада ў 12.00 на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая