Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсты «Гэта ўсё маё роднае» ў Магілёве. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.
«Магілёў - шостая кропка на карце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства», састаўной часткай якой з'яўляецца гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае». Сёння на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» (brsm.by) адкрыта рэгістрацыя для каманд, якія жадаюць прыняць у ім удзел. Зарэгістравацца можна непасрэдна на пляцоўцы правядзення, аднак, зрабіўшы гэта загадзя, карыстальнікі змогуць выканаць папярэднія, унікальныя для кожнага горада хатнія заданні, якія прынясуць дадатковыя балы», - распавяла Кацярына Лакісава.
Каб атрымаць дадатковых 20 балаў на квэсты ў Магілёве камандам (ад 5 да 10 чалавек) прапануецца зняць кароткі відэаролік - прызнанне ў каханні Магілёву на чыгуначным вакзале і зрабіць фатаграфію на фоне гарадской ратушы на плошчы Славы. Загадзя размясціўшы дадзеныя матэрыялы ў сваіх сацыяльных сетках і месэнджарах з хэштэгамі #МарафонАдзінства #БРСМ #ГэтаУсёМаеРоднае, у дзень правядзення квэста за кожнае выкананае заданне можна атрымаць па 10 балаў.
Праграма квэста прадугледжвае інтэлектуальныя спаборніцтвы па прынцыпе «ад станцыі да станцыі», усяго ўдзельнікам трэба прайсці 10 станцый. Яны змяшчаюць пытанні па гісторыі Рэспублікі Беларусь і горада, у якім праходзіць марафон, беларускай мове і літаратуры, цікавых фактах аб нашай краіне і яе дасягненнях, аб знакамітых людзях - ураджэнцах беларускай зямлі, месцах і прадукцыі, якія сталі візітнай карткай, беларускай кухні. Музычная станцыя змяшчае заданні, звязаныя з беларускай класічнай і эстраднай музыкай. Асобай папулярнасцю карыстаецца станцыя «Бульба дэнс», тут удзельнікаў чакаюць танцавальна-гульнявыя заданні.
«Удзел у квэсты - гэта не толькі яркія ўражанні ад займальнай гульні, але і магчымасць лепш даведацца пра месца, дзе мы жывем, яго багатую культуру, традыцыі і выдатныя дасягненні. Мерапрыемства ўжо прайшло ў пяці гарадах, усяго ў ім прынялі ўдзел больш за 1800 чалавек», - завяршыла Кацярына Лакісава.
Папярэдняя рэгістрацыя закрываецца за 2 гадзіны да пачатку працы асновай пляцоўкі квэста, у Магілёве ён пройдзе 23 лістапада ў 12.00 на пляцоўцы перад лядовай арэнай па вул.Гагарына, 1.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы