RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адкрыты турнір па ваенна-прыкладным мнагаборстве памяці Георгія Маліноўскага прайшоў у Буйнічах

У турніры, які адбыўся на базе Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага, удзельнічалі школьнікі і навучэнцы каледжаў з усяго рэгіёна. А пачаўся ён з урачыстага ўскладання кветак да мемарыяльнай дошкі Георгія Маліноўскага - заслужанага работніка адукацыі, ганаровага грамадзяніна Магілёва, які 33 гады быў тут дырэктарам, па ініцыятыве якога ў Буйнічах быў створаны і цяпер дзейнічае заасад - упадабанае месца адпачынку гараджан і турыстаў.
 
- Георгія Мікалаевіча не стала ў 2021 годзе, але памяць аб гэтым выдатным чалавеку будзе жыць заўсёды, і справа яго працягваецца. На базе каледжа мы гадуем не толькі высакакласных спецыялістаў, але і патрыётаў сваёй Радзімы, - падкрэсліў дырэктар каледжа Міхаіл Сасонка. - Мэта турніру, у якім удзельнічала 14 каманд, - далучыць моладзь да гераічнага мінулага нашага народа, падрыхтаваць да службы ў войску, да таго, каб яны пасля ў любы момант, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, былі гатовыя ўстаць на абарону Радзімы.
 
У турніры хлопцам трэба было на хуткасць разабраць і сабраць аўтамат Калашнікава, паказаць сваю трапнасць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Былі ў праграме спаборніцтва па армрэстлінгу, перацягванні каната, пад'ёме 16-кілаграмовай гіры і падцягванні на турніку.
 
- У наступным годзе каледж адзначыць 80-годдзе з дня заснавання. Да гэтай падзеі мы прымеркавалі шэраг цікавых імпрэз. У снежні стартаваў конкурс відэаролікаў "Педагагічная дынастыя". Гэтай жа зімой плануем правесці адкрыты абласны конкурс чытальнікаў вершаў і прозы імя выпускніка каледжа, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава на тэму вайны ў Афганістане, плюс конкурс паэтычнай творчасці навучэнцаў і работнікаў "Аспяваю прафесію сваю". Па вясне арганізуем конкурс тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, фестываль харэаграфіі "Карагодны фэст", – дзеліцца планамі Міхаіл Сасонка. – За час існавання каледжа тут было ўсяго чатыры дырэктары, я – пяты па ліку. Нарадзілася ідэя - у гонар кожнага кіраўніка заснаваць свой турнір. Па ваенна-прыкладным мнагаборстве памяці Георгія Маліноўскага правялі, на чарзе – адкрытыя спаборніцтвы па паўэрліфтынгу памяці Мікалая Старавойтава, які ўзначальваў каледж з 1984 па 1987 год, адкрытыя спаборніцтвы па настольным тэнісе памяці Паўла Латышкевіча9 па рукапашным баі памяці Аляксандра Львова (дырэктар каледжа з 1944 па 1978 год).

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая