Першы нумар газеты выйшаў 5 сакавіка 1992 года. Рашэнне «Аб грамадска-палітычнай і аграпрамысловай газеце “Зямля і людзі”» было прынята выканаўчым камітэтам Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Першым рэдактарам быў прызначаны дасведчаны журналіст Уладзімір Далькоў. У 1994 годзе газету ўзначаліў Уладзімір Зюзькевіч. З 2003 года галоўным рэдактарам з’яўляецца Уладзімір Капуза:
– Нязменным лейтматывам матэрыялаў у газеце «Зямля і людзі» на працягу трох дзесяцігоддзяў застаецца чалавек працы. Мы не гонімся за моднымі фарматамі. Галоўнае, каб нашы героі – людзі, якія працуюць на зямлі, – прыйшлі пасля работы на ферме ці ў полі, адкрылі газету і прачыталі пра сябе або пра перадавіка з суседняй гаспадаркі. Акцэнт робіцца на прапагандзе перадавога вопыту найлепшых працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу, укараненні сучасных інтэнсіўных і энергазберагальных тэхналогій, рэфармаванні ў аграрным сектары эканамічных адносін, вырашэнні на сяле кадравай праблемы. Нараўне з працоўнымі дасягненнямі на старонках штотыднёвіка рэгулярна расказваецца аб пераменах у сацыяльнай сферы на вёсцы, укараненні сацыяльных стандартаў, фарміраванні новага аблічча селяніна, прывабнасці яго працы, новага ладу жыцця на вёсцы.
У выданні працавалі такія масцітыя на Магілёўшчыне журналісты, як Міхаіл Гарадзецкі, Браніслаў Прошка, Генадзь Зотаў, Міхаіл Уласенка, Аляксандра Пронькіна і іншыя. Сёння ў штаце газеты 14 чалавек, з іх 6 – творчыя работнікі. У праекце «Час і людзі» публікуюцца нарысы пра ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, знакамітых людзей Магілёўшчыны, чыя працоўная біяграфія ў свой час была звязана з працай на зямлі. Сярод падпісчыкаў газеты нямала гараджан. Менавіта для іх і тых, хто любіць працаваць на зямлі, у кожным нумары рыхтуюцца спецвыпускі «Самабранка», у якіх чытач знаходзіць карысныя парады па вядзенні хатняй гаспадаркі на дачным і прысядзібным участку.
Па выніках працы за 2010, 2014 і 2020 гады газета «Зямля і людзі» прызнавалася найлепшай сярод абласных і гарадскіх друкаваных выданняў Магілёўшчыны. Штотыднёвік – уладальнік шматлікіх узнагарод у абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
Да юбілею чытачоў газеты «Зямля і людзі» чакае святочны спецвыпуск. А галоўных герояў рэпартажаў – заслужаных аграрыяў – запросяць на творчую сустрэчу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін