Падчас агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, якая пройдзе ў 12.00 9 мая, ва ўсіх храмах краіны будзе дадзены памінальны звон, паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.
«9 мая, калі ў 12.00 у памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны будзе аб'яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання, журботным рэхам будуць раздавацца ўдары метранома, адначасова ў храмах Беларусі будзе здзейснены памінальны звон, - расказаў Аляксандр Румак. - Гэта як напамін нам пра шматлікія ахвяры, якія наш народ аддаў за свабоду і незалежнасць, за тое, каб цяперашнія і будучыя пакаленні жылі ў мірнай краіне».
У гэты ж час на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі і ў некаторых месцах прыпыніцца рух.
Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну - успомнім усіх, каму абавязаны жыццём!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі