Камедыю «Брацікі» ў абноўленым складзе прадставяць 28 лютага на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэм’ера спектакля паводле п’есы Рэя і Майкла Куні на магілёўскай сцэне адбылася 8 гадоў таму, але дагэтуль пастаноўка карыстаецца папулярнасцю. У апошні дзень зімы яна будзе прадстаўлена ў зусім незвычайным варыянце. На адной сцэне сыграюць артысты з двух розных гарадоў – Магілёва і Гомеля.
Змяніць звыклы склад прыйшлося ў сувязі з сыходам з трупы нашага тэатра Ганны і Руслана Кушнераў, занятых у гэтым спектаклі. Рэжысёр «Брацікаў» Уладзімір Пятровіч вырашыў трохі паэксперыментаваць і запрасіў акцёраў Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, у рэпертуары якога таксама з нядаўняга часу з’явілася гэтая камедыя.
«Не рэдкасць, калі артысты іграюць у «чужым» спектаклі і не ў родным тэатры, калі акцёры «змешваюцца» і даводзіцца асвойваць новых партнёраў. Прычын для гэтага можа быць мноства, але заўсёды гэта падзея, – адзначыў Уладзімір Пятровіч. – У спектаклі нашага тэатра «Брацікі» галоўную ролю Тома і сербскай дзяўчыны Кацярыны будуць іграць Сяргей Трухін і Вікторыя Паланцэвіч з Гомеля. Гэта прыўнясе новы нерв пастаноўцы, іншыя прыбудовы, погляд на партнёраў і сітуацыю. У любым выпадку вопыт цікавы і можа даць новае жыццё спектаклю».
Дарэчы, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр добра знаёмы нашым гледачам. Ён прыязджаў у Магілёў з гастролямі, удзельнічаў у форуме «М.@rt.кантакт» са спектаклем «Метад». Сёлета запрошаны на фестываль з пастаноўкай «Каралева прыгажосці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава