RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 9 студзеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне

У Магілёве і Магілёўскім раёне 9 студзеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.

Падчас акцыі будзе весціся вымярэнне і навучанне навыкам кантролю артэрыяльнага ціску, правядзенне тэста па распазнанні інсульту (Face Arm Speech test «твар–рука–гаворка»), правядзенне індывідуальных кансультацый па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту. Акрамя таго, для жадаючых будуць дэманстравацца відэаролікі па тэматыцы здаровага ладу жыцця і раздавацца розныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па фактарах рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і інсультаў і рэкамендацыі пры артэрыяльнай гіпертэнзіі.

У акцыі будзе задзейнічана 12 паліклінік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая