У Магілёўскай вобласці з 12 лістапада па 15 снежня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Энтэрабіёз. Меры прафілактыкі» пад дэвізам «Чыстыя рукі – наша здароўе!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Задачай акцыі з’яўляецца актывізацыя інфармацыйна-тлумачальнай дзейнасці сярод бацькоў аб мерах прафілактыкі энтэрабіёзу ў дзяцей з акцэнтам на неабходнасць аднамомантавага аздараўлення дзяцей і астатніх членаў сям’і, правядзенне мэтанакіраванай работы па фарміраванні ў малых патрэбнасці ў захаванні правіл асабістай гігіены.
Суразмоўцы дадалі, што ў аддзеле эпідэміялогіі УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» 12-16 лістапада з 9.00 да 12.00 будзе арганізавана работа прамой лініі. Па тэлефоне (80222) 33 18 38 можна задаць пытанне і атрымаць адказ па прафілактыцы энтэрабіёзу і іншых паразітарных інфекцый.
Па ўзроўні інфекцыйнага захворвання ў Магілёўскай вобласці энтэрабіёз займае 3 месца пасля вострых рэспіраторных інфекцый і ветранай воспы. За 10 месяцаў 2019 года захворванне на энтэрабіёз насельніцтва рэгіёна склала 153,94 на 100 тыс., што на 14,2% ніжэй за аналагічны перыяд 2018 года (179,42 на 100 тыс.).
Сярод дзяцей да 17 гадоў (93%) паказчык захворвання склаў 750,64 на 100 тысяч насельніцтва, што на 15,4% ніжэй за аналагічны перыяд 2018 года, аднак амаль у 2 разы перавышае сярэднерэспубліканскі.
Групамі рызыкі захворвання на энтэрабіёз з’яўляюцца школьнікі – 48,1% (дзеці 7–14 гадоў), сярод якіх рэгіструецца самы высокі паказчык – 831,45 на 100 тыс. насельніцтва і арганізаваныя дзеці – 36,7% (3–6 гадоў), дзе паказчык захворвання на энтэрабіёз – 1130,5 на 100 тыс. насельніцтва.
Энтэрабіёз – захворванне, якое выклікаюць астрыцы. Гэта дробныя тонкія гельмінты белага колеру, даўжынёй да 1 см, якія пасяляюцца у кішачніку. На энтэрабіёз хварэюць толькі людзі. Гэта захворванне сустракаецца паўсюдна ў асоб любога ўзросту, але найчасцей на яго хварэюць дзеці. Найбольш раннім і звычайным сімптомам энтэрабіёзу з’яўляецца перыянальны сверб, які ўзнікае вечарам ці ўначы ў выніку выпаўзання астрыц з анальнай адтуліны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы