RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Зарадка для Дзеда Мароза!» стартуе ў Магілёве

Для ўдзелу ў акцыі неабходна ў перыяд з 12 снежня па 26 снежня выканаць сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, адцісканні, бег, набіванне мяча і інш.), запісаць яго ў відэа ці зрабіць фота, размясціць кантэнт на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (instagram , VK, TikTok) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМарозу.
 
Абавязковай умовай з'яўляецца прысутнасць у кадры якога-небудзь навагодняга атрыбуту (навагодняя елка, навагодняе адзенне, мішура і да т.п.).
 
Вынікі акцыі будуць падведзены 27 снежня.
 
Важная ўмова - профіль павінен быць адкрыты.
 
Першыя 100 удзельнікаў, якія выканалі ўмовы, будуць узнагароджаны памятным падарункам. Сярод усіх удзельнікаў, якія выканалі ўмовы, будуць вызначаны 10 пераможцаў.
 
Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі ад аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
 
Вынікі з адпаведным хэштэгам, апублікаваныя не ў перыяд правядзення акцыі, улічвацца не будуць.
 
Даведкі па тэлефоне +375 (44) 7 21 77 65.

mogilev.1prof.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая