RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Звон смутку» пройдзе 22 чэрвеня на Буйніцкім полі ў Магілёве

Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Мітынг-рэквіем будзе прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4-й гадзіне. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.

Для дастаўкі жыхароў да месца правядзення акцыі, якая праводзіцца штогод, у горадзе арганізуюць дадатковыя рэйсы аўтобусаў па трох маршрутах.

Аўтобусы №№ 1,2,3

02.45 - м-н Казіміроўка (канчатковы прыпыначны пункт) - вул. Касманаўтаў - вул. Чалюскінцаў - мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Аўтобусы №№ 4,5,6

02.45 - вул. Кулібіна - вул. Крупскай - ж/д вакзал - вул. Першамайская - пл. Арджанікідзэ - вул. Чалюскінцаў - мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Аўтобусы №№ 7,8,9

02.45 - Любужскі лесапарк (канчатковы пункт прыпынку тралейбусаў) - з-д Кірава - пр-т Дзімітрава - гіпермаркет ДІПА - пр-т Пушкінскі - вул. Астроўскага - пр-т Шміта - вул. Чалюскінцаў - мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

У 04.45 аўтобусы адправяцца ў зваротным напрамку.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая