Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.
Так, 14 кастрычніка ў 9.15 абласная арганізацыя БРСМ арганізуе на базе Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі акцыю «Першае слова – МАМА!». Лідар Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Магілёўшчыны Уладзімір Паўлоўскі і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» наведаюць з прыемнай місіяй радзільнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя. З цёплымі пажаданнямі яны ўручаць мамам і дзецям, якія нарадзіліся напярэдадні Дня маці, дзіцячую вопратку і кветкі.
Аналагічная акцыя пройдзе ў Клімавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, а ў Круглянскай райбальніцы валанцёры наведаюць дзіцячае аддзяленне і павіншуюць са святам маці і дзетак, якія знаходзяцца там на лячэнні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 10:43
У Магілёве будуюць школу будучыні: басейн, цір і музейны пакой
23.09.2025 - 10:34
Астанкі з Казіміраўскага лесу: больш за палову ахвяр генацыду - жанчыны
23.09.2025 - 10:16
20 чалавек прадставяць Магілёўшчыну на V З'ездзе РДГА «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску
23.09.2025 - 09:37
Мінпрацы апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне
23.09.2025 - 09:28
23.09.2025 - 09:12
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 27 верасня