Такім меркаваннем падзяліўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Алег Дзячэнка.
– Мы набліжаемся да завяршэння працы па ўдасканаленні Асноўнага Закона нашай краіны. Наперадзе – рэспубліканскі рэферэндум, на якім грамадзяне вызначаць стратэгію і тактыку развіцця беларускай дзяржавы на найбліжэйшыя дзесяцігоддзі, – адзначыў парламентарый. – У гісторыі незалежнай Беларусі гэта чацвёрты рэферэндум па рашэнні найважнейшых для ўсяго нашага грамадства пытанняў. Я буду галасаваць за нашы традыцыйныя каштоўнасці, якія дазволілі нам, беларусам, стварыць незалежную і суверэнную дзяржаву са стабільнай грамадска-палітычнай сістэмай і сацыяльна арыентаванай эканомікай. Для мяне суверэнітэт дзяржавы з’яўляецца асноватворнай каштоўнасцю, якая дазваляе беларускаму народу паспяхова развівацца і павышаць узровень свайго дабрабыту. Упэўнены і ў тым, што мае суайчыннікі падтрымаюць на рэспубліканскім рэферэндуме праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прайшоў сапраўды ўсенароднае абмеркаванне і адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы беларускага народа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята
05.07.2025 - 17:50
Руслан Чарнецкі - пра фестываль «Александрыя збірае сяброў»: тут атмасфера дома і душы
30.06.2025 - 12:16