У Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў і прэмій навучэнцам - пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і настаўніках, якія іх падрыхтавалі.
Да ўзнагароджання сёлета прадстаўлены 95 вучняў, адзначаных дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, а таксама 76 настаўнікаў.
Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Стэльмашок падкрэсліў, што такі высокі вынік нашы рабяты паказалі ўпершыню з 2012 года.
- Гэтыя перамогі - значны паказчык якасці працы ўсёй сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці. Зроблена шмат і ў зале сёння прысутнічаюць лепшыя з лепшых, - падкрэсліў Алег Стэльмашок. - Вельмі прыемна, што гэта адбываецца ў Год якасці. Сваімі дасягненнямі вы пацвярджаеце, што сёння ў рэгіёне ёсць таленавітыя дзеці, прафесійныя педагогі, выбудаваная сістэма працы з моладдзю, і яна дае свае вынікі.
Я ўпэўнены, што гэта ўсяго толькі першы крок на вашым ужо амаль дарослым шляху. Многія паступяць у ВНУ, вызначаючы будучыню ў сваім лёсе, і ідуць да гэтай мэты свядома. Самае галоўнае, што ў вас ёсць жаданне, здольнасці, падтрымка вашых бацькоў, без якіх такіх вынікаў было б складаней дасягнуць. Думаю, што ўсе гэтыя складнікі будуць садзейнічаць яшчэ больш высокім вынікам на карысць нашай Магілёўскай зямлі і ўсёй Беларусі.
У 2024 годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 18 каманд, у склад якіх уваходзілі 202 навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці.
Пераможцамі прызнаны 95 навучэнцаў устаноў адукацыі, з іх 23 навучэнцы ўзнагароджаны дыпломамі I ступені, 23 - II ступені, 49 - III ступені. Лідзіруючая пазіцыя ў алімпіядным рэйтынгу сярод ліцэяў сёлета належыць Магілёўскаму дзяржаўнаму абласному ліцэю № 1 - 11 дыпломаў, у Ліцэя міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» імя Л.Я. Маневіча - 8 дыпломаў, у Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 - 4 дыпломы.
Сярод гімназій Магілёўскай вобласці больш за ўсё дыпломаў заваявана гімназіяй № 3 Магілёва і гімназіяй № 2 Бабруйска - па 5 дыпломаў, Магілёўская гарадская гімназія № 1 - 4 дыплома, гімназія № 3 г. Бабруйска, гімназіі № 2 і № 4 Магілёва прынеслі ў скарбонку каманды па 3 дыпломы, па 1 дыпломе ў гімназій Шклова і Глуска.
Сярод раёнаў вобласці ў бягучым навучальным годзе лепшыя вынікі паказалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Горацкага раёна - 5 дыпломаў, Кіраўскага раёна - 2 дыпломы. Адзначаецца паляпшэнне паказчыкаў рэзультатыўнасці выступленняў у прадстаўнікоў Магілёва.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі ад імя ўсёй педагагічнай, вучнёўскай і бацькоўскай грамадскасці Магілёўскай вобласці выказаў словы падзякі і ўдзячнасці Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту, і асабіста старшыні камітэта Анатолю Ісачанку за падтрымку алімпіяднага руху на Магілёўшчыне.
-Значна, калі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца спецыяльныя дыпломы, а да гэтых дыпломаў і важкія грашовыя прэміі. Гэта сведчыць пра тое, што пра будучыню нашых вучняў, пра будучыню рэгіёна і ўсёй Рэспублікі Беларусь думаюць штодня, кожную гадзіну, і таму наперадзе нас чакаюць сапраўды сур'ёзныя поспехі. І не выпадкова сёлета дзевяноста пяць дыпломаў заваяваны нашымі навучэнцамі. Гэта сумесны плён працы вучняў, бацькоў, і, вядома ж, педагогаў. Толькі разам, плённа працуючы не адзін год на ўроках, у пазаўрочны час, у дні канікулаў і выхадныя, можна дасягнуць выніку на фінальным рэспубліканскім этапе алімпіяднага руху.
Цёплыя словы прагучалі і ў адрас педагогаў, якія, аддаючы часцінку сваёй душы, укладвалі ўсе свае веды і ўменні ў вучняў.
Дарэчы, пераможцаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах падрыхтавалі 76 педагогаў, з іх 7 педагогаў падрыхтавалі па 3 пераможцы, 11 педагогаў падрыхтавалі па 2 пераможцы, астатнія - па адным.
Андрэй Заблоцкі сардэчна падзякаваў і бацькам, адзначыўшы, што без іх падтрымкі, разумення, клопату аб дзецях атрымаць такіх вынікаў было б куды складаней. Бо для дзяцей няма нічога важнейшага, чым прызнанне сваіх уласных бацькоў.
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы