Стаіць задача забяспечыць дабрабыт насельніцтва Саюзнай дзяржавы, а не асобна народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева падчас круглага стала ў праграме фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
«Саюзная дзяржава - элемент міжнароднай палітыкі, які павінен служыць прыкладам для іншых дзяржаваў, - адзначыла Алена Афанасьева. - Стаіць задача забяспечыць дабрабыт насельніцтва Саюзнай дзяржавы, а не асобна народаў Беларусі і Расіі. Таму важна уніфікаваць заканадаўства так, каб эканоміка працавала на дабрабыт нашых людзей. У гэтым мы бачым вялікія плюсы і для сацыяльнага складніка, у тым ліку адукацыі і аховы здароўя. Забяспечваючы роўныя магчымасці, мы можам дабіцца роўных правоў. Зрэшты, як і наадварот: калі мы будзем гарантаваць кожнаму роўныя правы на тэрыторыі Расіі і Беларусі, то будзем ствараць гэтыя магчымасці - адно рухае іншае».
На думку Алены Афанасьевай, вырашэнне гэтых пытанняў залежыць у тым ліку і ад парламентарыяў, у прыватнасці ад іх прафесіяналізму і пісьменнасці. «У склад Парламенцкага сходу дэлегаваны самыя прафесійныя людзі, якія зацікаўлены не проста ў атрыманні выніку, а ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, - падкрэсліла яна. - І мы будзем працаваць для таго, каб з'явіліся гэтыя роўныя магчымасці для забеспячэння роўных правоў».
У якасці прыкладу Алена Афанасьева прывяла пілотны праект па рэгістрацыі тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі па паскоранай праграме, які таксама ініцыявалі парламентарыі. «Пытанне рэабілітацыі людзей з інваліднасцю і забеспячэння іх тэхнічнымі сродкамі вельмі важнае, - адзначыла старшыня камісіі Парламенцкага сходу. - У нас розны падыход, і задача парламентарыяў – каб быў раўназначны доступ тэхнічных сродкаў, якія вырабляюцца ў Беларусі, на расійскі рынак і наадварот. Адпаведныя прапановы зыходзілі ад нас неаднаразова, а пытанне ўздымалася на высокім узроўні».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва