Алею адзінства і міру высадзілі актывісты БРСМ у сярэдняй школе № 7. Мерапрыемства арганізоўвалі Беларускі фонд міру, адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава і жыхары Магілёва. Акцыю прымеркавалі да Года народнага адзінства.
Ідэя стварэння алеі Памяці ў двары школы ўзнікла даўно. Тут знаходзіцца цэлы мемарыяльны комплекс героям, якія не вярнуліся з вайны.
– Мы хочам, каб нашы дзеці вывучалі гісторыю не проста жыхароў, а сваіх сваякоў, якія ваявалі ў той страшны час. Алея Памяці – гэта яшчэ і аб прыгажосці нашага мікрараёна. Дзеці могуць прыходзіць сюды адпачываць з сябрамі і бацькамі, – пракаментаваў дырэктар школы Аляксандр Крамачоў.
Само адкрыццё алеі Памяці пройдзе ў пятніцу, а сёння добраахвотнікі высадзілі 12 туй і ўстанавілі знакавую таблічку. У гэты дзень новым членам БРСМ уручылі білеты аб членстве ў БРСМ.
– Мерапрыемства для хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта адна агульная справа, якая не знікне і праз 20 гадоў. Радуе тое, што дзяцей ніхто не прымушаў – яны праявілі ініцыятыву. Іх праца пройдзе праз гады і стагоддзі, – падзяліўся меркаваннем першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БРСМ Дзяніс Чапялёў.
– Тут ёсць імёны настаўнікаў і завучаў, работнікаў завода імя С. М. Кірава. Кожны школьнік ведае гэтых людзей, якія ўсё жыццё працавалі на карысць нашай Радзімы. Мы рады таму, што змаглі паўдзельнічаць у акцыі, – дае каментар навучэнка 10 класа Дар’я Шармялёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2025 - 11:54
16.05.2025 - 10:42
Магілёў у ззянні прыгажосці: вынікі конкурсу «Міс Магілёў-2025»
13.05.2025 - 11:15
06.05.2025 - 14:55