RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Альфа Радыё» пачало вяшчанне ў Магілёўскай вобласці

У снежні 2020 года «Альфа Радыё» загучала на частаце 93.0 FM для жыхароў Асіповічаў, Бабруйска і Клічава.

Вяшчанне радыёстанцыі будуецца з улікам інтарэсаў, густаў і стылю жыцця аўдыторыі – сучасных дарослых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У эфіры – толькі хіты, мікс найлепшых новых і папулярных сучасных песень. «На хвалях «Альфа Радыё»мы ствараем асаблівую дынаміку, сваё музычнае паветра. Музыка падабрана так, каб слухач адчуў унікальную энергетыку і атрымаў зарад станоўчага настрою. Менавіта па гэта слухач прыходзіць да нас, менавіта таму ён з намі застаецца», – кажа музычны рэдактар «Альфа Радыё» Анастасія Пятровіч.

Акрамя добрай музыкі, якая стварае настрой і суправаджае на працягу дня, «Альфа Радыё» дае карысную і цікавую інфармацыю – навіны тэхналогій, медыцыны, стылю і прыгажосці, ЗЛЖ, важную інфармацыю для аўтамабілістаў і, вядома, самыя актуальныя навіны пра жыццё ў краіне і свеце.

Пачуць самыя гарачыя сусветныя хіты і прагаласаваць за любімых выканаўцаў можна ў «Альфа хіт-парадзе» з Вадзімам Шэпетам па пятніцах і суботах. А ў нядзелю Віталь Карпанаў знаёміць слухачоў з дзясяткай найлепшых кампазіцый беларускіх артыстаў і навінамі беларускага шоу-бізнесу.

«Наша мэта – каб як мага больш беларусаў атрымала доступ да якаснага радыёкантэнту. Мы ствараем настрой, інфармуем і дапамагаем зарыентавацца ў тым, што адбываецца,– каментуе начальнік аддзела па радыёвяшчанні «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет. – Мы пастаянна трымаем слухачоў у курсе актуальных падзей і найважнейшых прысмакаў Беларусі, але лакальны кантэнт у эфіры не менш важны, бо людзям цікава ведаць, што адбываецца ў іх у родным горадзе, вобласці. У перспектыве «Альфа Радыё» плануе ствараць мясцовы кантэнт – для слухачоў рэгіёнаў будуць стварацца эфірныяспецпраекты, а для мясцовага бізнесу ўжо гучаць «ўрэзкі» з рэкламай, якія слухаюць у канкрэтным рэгіёне».

«Альфа Радыё» ўваходзіць у склад Выдавецкага дома «Беларусь сегодня». «Альфа Радыё» слухаюць ў Мінску (107,9 FM), Брэсце (100,8 FM), Віцебску (107,6 FM), Гродне (98,4 FM), Слоніме, Зэльве, Дзятлаве, Баранавічах, Івацэвічах і Косаве (88,4 FM). Плануецца, што ў хуткай будучыні «Альфа Радыё» пачне вяшчанне і ў іншых гарадах Беларусі, а менавіта – у Салігорску (95.7 FM), Полацку, Наваполацку, Глыбокім (100.0 FM). Таксама радыёстанцыю можна слухаць у інтэрнэце ў любым пункце свету на афіцыйным сайце alfaradio.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая