Аляксандр Бяляцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама:
– Гэта падзея была даўно чаканай і шырока абмяркоўвалася ў грамадстве. У сваім пасланні Прэзідэнт абазначыў стратэгічна важныя напрамкі далейшага развіцця нашай краіны. Пагаджуся з выказваннем Аляксандра Рыгоравіча: «Беларусь – сацыяльная дзяржава. Гэта наша дасягненне, і мы павінны яго захаваць», бо ў гэтым грамадстве выхоўвацца, жыць і расці нашым дзецям.
Але мы разумеем і тое, што сацыяльная сфера не можа існаваць без эканомікі. І любы калектыў дзейнічае зладжана толькі тады, калі ўсе ведаюць, у якім кірунку мы ідзём, калі выразна расстаўленыя прыярытэты.
Паколькі мы стаім напярэдадні важнай палітычнай падзеі – правядзення рэферэндуму, то і аб такой важнай тэме выказаўся Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ўсе новаўвядзенні закліканы зрабіць нашу Беларусь лепшай, мацнейшай.
У праекце змяненняў закранутыя важныя моманты для краіны: баланс улады, увядзенне Усебеларускага народнага сходу, захаванне гістарычнай праўды, вызначэнне сацыяльнай адказнасці.
Цалкам згодны з кіраўніком дзяржавы і ў тым, што мір – гэта абсалютная каштоўнасць і нам трэба яго захаваць. Крыніца ж каштоўнасцей для беларусаў – гістарычная памяць, стратэгія развіцця можа быць толькі адна: ісці сваім шляхам і будаваць будучыню на трывалым падмурку народнага адзінства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 17:35
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17